Дэні Дэвіта
Дэні Дэвіта | |
па-ангельску: Danny DeVito | |
Дата нараджэньня | 17 лістапада 1944[1][2][3][…] (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор агучваньня, тэлеактор, кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, актор дубляжу, комік, актор, тэлепрадусар, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар |
Дзеці | Люсі Дэвіта[d], Грэсі Дэвіта[d] і Джэйк Дэвіта[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000362 |
Дэ́ні Дэві́та (па-ангельску: Danny DeVito; нарадзіўся 17 лістапада 1944 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ён атрымаў вядомасьць дзякуючы ролі дыспэтчара таксі Луі Дэ Пальма ў тэлесэрыяле «Таксі» (1978—1983), які прынёс яму прэміі Залаты Глёбус і Эмі.
У кіно актор больша за ўсё вядомы дзякуючы ролям у фільмах, як то «Палёт над гняздом зязюлі» (1975), «Умовы прыязнасьці» (1983), «Раман з каменем» (1984), «Скінь матулю зь цягніка» (1987), «Блізьняты» (1988), «Вайна Роўзаў» (1989), «Бэтмэн вяртаецца» (1992), «Джэк Мядзведзь» (1993), «Джуніёр» (1994), «Знайсьці карантыша» (1995), «Матыльда» (1996), «Таямніцы Лос-Анджэлесу» (1997), «Вялікая ўгода» (1999), «Вялікая рыба» (2003), «Вітаем, альбо суседзям уваход забаронены» (2006), «Аднойчы ў Рыме» (2010), «Такса» (2016) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).
У 2017 годзе ён атрымаў намінацыю на прэмію Тоні за найлепшую мужчынскую ролю ў п’есе, дзякуючы выступам у брадўэйскай пастаноўцы «Цана» Артура Мілера. Дэвіта і Майкл Шамбэрг заснавалі ўласную кампанію Jersey Films. Неўзабаве пасьля гэтага Стэйсі Шэр стала раўнапраўным партнэрам. Прадусарская кампанія вядомая такімі фільмамі, як то «Крымінальнае чытво» (1994), «Краіна садоў» (2004) і «Пісьменьнікі свабоды» (2007). Дэвіта таксама валодаў кампаніяй Jersey Television, якая выпускала тэлесэрыял «Рына 911!». Актор і ягоная жонка Рэя Пэрлман разам зьняліся ў фільме «Матыльда» 1996 году, зьнятым паводле матываў дзіцячага рамана Руала Дала. Дэвіта таксама быў адным з прадусараў, якія зладзілі фільм «Эрын Брокавіч», які быў намінаваны на прэмію Оскар як найлепшы фільм.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Danny DeVito // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Danny DeVito // Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Danny Michael DeVito // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Notable Past Students — Амэрыканская акадэмія драматычных мастацтваў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэні Дэвіта (анг.) на сайце IMDb